Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу не пераносілася і адбудзецца, як і запланавана, 4 жніўня, заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.
Інтэрнэт абмяркоўвае будучае Пасланне Прэзідэнта. У прыватнасці, яго дату — пішуць і гавораць пра нібыта перанос мерапрыемства. Прэс-служба Прэзідэнта пакуль яго наогул не анансавала. У сувязі з гэтым карэспандэнт БЕЛТА [1] папрасіў растлумачыць, калі ж адбудзецца гэтае мерапрыемства.
«Ніякіх пераносаў няма. Як і планавалася, 3 жнiўня абедзве палаты парламента адкрыюць свае сесіі. Дэпутаты і сенатары вырашаць працэсуальныя пытанні, разгледзяць бягучыя пытанні парадку дня. Увогуле тое, што і першапачаткова меркавалася, наколькі мне вядома, абмеркаваць. А на наступны дзень, 4 жніўня, як і запланавана, з Пасланнем да народа і Нацыянальнага сходу звернецца кіраўнік дзяржавы», - заявіла Наталля Эйсмант.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/nikakih-perenosov-net-ejsmont-o-date-provedenija-poslanija-prezidenta-belarusi-narodu-i-parlamentu-401010-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/paslanne-belaruskamu-narodu-i-nacyyanalnamu-shodu
[3] https://zviazda.by/be/tags/natallya-eysmant