Следства мае дакладныя дадзеныя, што канчатковай кропкай маршруту вагнераўцаў быў Мінск, паведамляе АНТ [1].
Праваахоўнікі робяць усё магчымае, каб высветліць іншых людзей, звязаных з прыватнай ваеннай кампаніяй Вагнера, якія маглі або паспрабуюць трапіць на тэрыторыю Беларусі.
У эфіры АНТ адзначылі, што гісторыя выклікала шырокі рэзананс. Грамадзяне сталі больш уважліва ставіцца да ўласнай і грамадскай бяспекі. Пацверджанне таму - дзясяткі і нават сотні зваротаў у міліцыю. Людзі паведамляюць аб падазроных незнаёмцах або прадметах.
Галоўнае следчае ўпраўленне цэнтральнага апарата Следчага камітэта працягвае актыўную фазу расследавання крымінальнай справы, распачатай 29 ліпеня па арт.13 і ч.2 арт.293 (падрыхтоўка да масавых беспарадкаў) КК. Падазраванымі па гэтай крымінальнай справе прызнаныя 33 грамадзяніны Расійскай Федэрацыі, яны затрыманы [2]. 31 ліпеня ў дачыненні да іх следствам абрана і пракурорам санкцыянаваная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Прэв’ю: depositphotos.com
Спасылкі
[1] https://ont.by/news/daut-samye-protivorechivie-pokasania-chto-izvestno-o-zaderzannih-v-belarusi-rossianah-iz-chvk
[2] http://zviazda.by/be/news/20200729/1596017094-pad-minskam-zatrymany-32-baeviki-zamezhnay-pryvatnay-vaennay-kampanii
[3] https://zviazda.by/be/tags/ant