Восем чалавек загінулі ў нядзелю ў Егіпце, калі мікрааўтобус, у якім яны знаходзіліся, зваліўся ў арашальны канал, паведамляе ТАСС [1].
Інцыдэнт адбыўся ў раёне Эль-Мар’ютыя недалёка ад пірамід Гізы на поўдні егіпецкай сталіцы. Паводле папярэдніх дадзеных, вадзіцель не справіўся з кіраваннем, пасля чаго машына перакулілася і ўпала ў канал. Семярых чалавек выратавальнікам удалося вызваліць з вады жывымі.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/9105979
[2] https://zviazda.by/be/tags/egipet-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/mikraautobusy