Ствараецца ў Кітаі.
Дэпартамент кааператыўнай эканомікі сельскай гаспадаркі Міністэрства сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР і кітайскі гігант інтэрнэт-гандлю Alibaba дасягнулі пагаднення аб супрацоўніцтве ў лічбавай трансфармацыі такіх абласцей, як кіраванне сельскай мясцовасцю, сялянскія кааператыўныя таварыствы і сельскагаспадарчыя сацыяльна-эканамічныя арганізацыі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Згодна з пагадненнем, 115 пілотных раёнаў і паветаў, у якіх ўкаранілі нацыянальную сістэму сельскага кіравання, будуць мець прыярытэтны доступ да тэхнічнай падтрымкі, якая прадастаўляецца Alibaba. Лічбавыя платформы для пілотных раёнаў і паветаў будуць створаны пляцоўкай Ding Talk кампаніі Alibaba. Паступова разгорнецца лічбавізацыя ўсіх аспектаў кіравання вёскамі, у тым ліку сацыяльнае кіраванне, грамадскае абслугоўванне, рэагаванне на надзвычайныя сітуацыі і глабальнае развіццё сельскай цывілізацыі.
З дапамогай DingTalk кампанія Alibaba ў пілотных раёнах і акругах таксама пабудуе платформы кіравання і абслугоўвання галіны. Мяркуецца павысіць узровень лічбавізацыі фермерскіх кааператываў. Кампанія Alibaba таксама створыць платформу кіравання для сельскагаспадарчых сацыяльна-эканамічных арганізацый з мэтай ажыццявіць лічбавую трансфармацыю ў галінах механічнага планавання, кіравання персаналам, кантролю абслугоўвання і фінансавага ўліку.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya