Члены Савета Рэспублікі далі згоду на прызначэнне членамі праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Алены Машніной, Дзяніса Гарагляда і Дзмітрыя Мурына, перадае [1] БЕЛТА.
Кожны з іх прайшоў доўгі шлях у банкаўскай сферы і варты таго, каб займаць пасаду члена праўлення Нацыянальнага банка, адзначыла, адказваючы на пытанні журналістаў, старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Таццяна Рунец.
Так, начальнік галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду Алена Машніна прызначаная на другі тэрмін. Дзяніс Гарагляд — начальнік галоўнага ўпраўлення аперацый на фінансавых рынках, Дзмітрый Мурын — начальнік галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу.
Савет Рэспублікі даў згоду на прызначэнне Прэзідэнтам старшыні і членаў праўлення Нацыянальнага банка ў адпаведнасці з законам аб Нацыянальным сходзе. На парадку дня пазачарговай сесіі верхняй палаты парламента таксама ратыфікацыя шэрагу міжнародных дамоваў. У іх ліку выканаўчая праграма паміж урадамі Беларусі і Егіпта аб супрацоўніцтве ў сферы вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі, пагадненне аб асаблівасцях ажыццяўлення аперацый з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі ў ЕАЭС. Акрамя таго, сенатары прынялі рашэнне аб правядзенні сумеснага пасяджэння палат беларускага парламента для заслухоўвання штогадовага Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
Прэв’ю: bychko.ru
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/sovet-respubliki-dal-soglasie-na-naznachenie-treh-chlenov-pravlenija-natsbanka-401161-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nacbank-belarusi-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/nacbank
[4] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki