Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 жніўня падпісаў указ нумар 297 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве», паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакументам прадугледжваецца прызваць у жніўні-лістападзе 2020 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім на дзень прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.
Выкананне ўказа дасць магчымасць забяспечыць патрэбнасці Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў у ваеннаслужачых тэрміновай службы і службы ў рэзерве.
Адначасова дакументам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.
Прэв’ю: vitbichi.by
Спасылкі
[1] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/kommentarij-k-ukazu-297-ot-3-avgusta-2020-g-24165/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vaennaya-sluzhba
[3] https://zviazda.by/be/tags/armiya