Кінастудыя «Беларусьфільм» мае намер рэалізаваць 17 праектаў. Таксама плануецца выхад на новыя кінарынкі. Пра гэта распавялі ў тэлефільме праекта «Сделано!» на канале СТБ, перадае [1] агенцтва «Мінск-Навіны».
Усяго «Беларусьфільмам» знята больш за 40 мастацкіх ваенных карцін, каля 30 дакументальных і некалькі анімацыйных.
У тэлефільме таксама распавялі пра кінапляцоўку ў невялікай вёсцы Каменка побач са Смалявічамі. Мясцовыя жыхары даўно далі сваю назву гэтаму населенаму пункту — «Смалявуд».
Адзначаецца, што ў распараджэнні кінастудыі — звыш 80 га зямлі: лугі і палі, лясы і два возера. Па словах начальніка натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма» Сяргея Буйніцкага, людзі, якія прыязджаюць сюды, акцёры або прадзюсары, захапляюцца прыгажосцю мясцовасці.
Прэв’ю: СТБ
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/belarusfilm-planiruet-realizovat-17-proektov-i-vyjti-na-novye-kinorynki/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarusfilm-2
[3] https://zviazda.by/be/tags/praekty
[4] https://zviazda.by/be/tags/kino