Пра гэта паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс».
Так, маршрут № 392 «АС „Аўтазаводская“ — Турэц» адпраўленнем ад «АС „Аўтазаводская“» будзе арганізаваны ў 16:40 — штодня, у 19:25 — па ўсiх днях тыдня акрамя пятніцы, суботы, ад прыпыначнага пункта «Турэц-1» у 17:50 і 20:35 адпаведна, на ўчастку ад прыпыначнага пункта «Школа» да прыпыначнага пункта «Турэц-1» у прамым напрамку, ад прыпыначнага пункта «Школа» да прыпыначнага пункта «АС „Аўтазаводская“» ў зваротным напрамку;
Маршрут № 437 «АС „Аўтазаводская“ — Слабада праз Ананічы» адпраўленнем ад прыпыначнага пункта «Слабада» ў 9:25 — па будных днях, у 8:35 — па нядзелях на ўчастку ад прыпыначнага пункта «пав. Прывольны» да прыпыначнага пункта «АС „Аўтазаводская“»;
Маршрут № 444А «АС „Аўтазаводская“ — Драчкава» адпраўленнем ад «АС „Аўтазаводская“» ў 0:10 — па будных днях на ўчастку ад прыпыначнага пункта «пав. Сосны» да прыпыначнага пункта «Драчкава». Адмяняецца выкананне рэйса адпраўленнем ад прыпыначнага пункта «Драчкава» ў 1:15 і арганізуецца рэйс адпраўленнем ад прыпыначнага пункта «Драчкава» ў 1:09 — па будных днях з адначасовай адменай прыпыначных пунктаў «пав. Смілавічы», «пав. Сосны».
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: blizko.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ruh
[2] https://zviazda.by/be/tags/daroga
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsktrans