Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацвердзіў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
У адпаведнасці з дакументам грашовыя заахвочванні з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду прысуджаны тром пераможцам IX Еўрапейскай матэматычнай алімпіяды сярод дзяўчат, якая прайшла ў Нідэрландах, і пераможцу міжнароднага конкурсу даследчых (экалагічных) праектаў навучэнцаў, які адбыўся ў Літве.
Прыняцце распараджэння накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў, стварэнне спрыяльных умоў для далейшага развіцця іх здольнасцяў, паспяховай вучобы і навуковай дзейнасці.
Прэв’ю: april.kg
Спасылкі
[1] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/utverzhdeno-reshenie-soveta-spetsialnogo-fonda-prezidenta-po-sotsialnoj-podderzhke-odarennyx-uchaschixsja-i-24173/
[2] https://zviazda.by/be/tags/uznagarody
[3] https://zviazda.by/be/tags/specfond-prezidenta-respubliki-belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/vuchni