Беларусь у жніўні закупіць 1,21 млн т расійскай нафты, паведаміў прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка, перадае [1] БЕЛТА.
«Жнівеньскія патрэбнасці беларускіх НПЗ вызначаны ў аб’ёме 1,37 млн т нафты. Расійскія кампаніі пацвердзілі заяўкі на пастаўку 1,21 млн т, з якіх 77 тыс. т будзе пастаўлена чыгуначным транспартам, астатняе — па нафтаправодзе», — сказаў Аляксандр Цішчанка.
Акрамя таго, запланаваны дзве танкерныя пастаўкі азербайджанскай і амерыканскай нафты агульным аб’ёмам 160 тыс. т. У жніўні пачынаецца планавы рамонт на шэрагу аб’ектаў Наваполацкага НПЗ, таму асноўны аб’ём перапрацоўкі прыпадзе на Мазырскі НПЗ, дзе такія работы ўжо завершаны. «Учора вечарам танкер з азербайджанскай нафтай прыбыў у порт «Паўднёвы» і стаў пад разгрузку», — дадаў прэс-сакратар.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/belarus-u-zhniuni-zakupits-121-mln-t-rasijskaj-nafty-90206-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nafta
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiyskaya-nafta