Груз аміячнай салетры, які, як мяркуецца, стаў прычынай магутнага выбуху [1] ў ліванскім Бейруце, быў канфіскаваны з судна Rhosus, які належаў выхадцу з Хабараўска Ігару Грэчушкіну, піша lenta.ru [2] са спасылкай на тэлеканал LBCI.
Судна везла салетру з Батумі ў Мазамбік, але зрабіла незапланаваны прыпынак у Ліване з-за тэхнічных непаладак. Пасля праверкі ўлады порта забаранілі яму вяртацца ў мора. Паведамляецца, што Грэчушкін стаў банкрутам і фактычна кінуў экіпаж — маракам з Расіі і Украіны прыйшлося каля года знаходзіцца ў Бейруце.
Партал Maritime Traffic фіксуе апошняе месцазнаходжанне Rhosus як раз у порце Бейрута, непадалёк ад таго месца, дзе адбыўся выбух.
Па дадзеных канала «РЭН ТБ», Грэчушкін зараз пражывае на Кіпры. Канал таксама апублікаваў фатаграфію мужчыны, якая апынулася ў яго распараджэнні.
Магутны выбух адбыўся ў раёне порта ўвечары 4 жніўня. Паводле апошніх звестак, пацярпелі больш за 4 тысячы чалавек. Знойдзены целы больш чым сотні загінулых.
Прэв’ю: EPA-EFE/WAEL HAMZEH
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200805/1596605867-vybuh-u-beyruce-dzyasyatki-zaginulyh-tysyachy-paranenyh-galounae
[2] https://lenta.ru/news/2020/08/05/russian_trail/
[3] https://zviazda.by/be/tags/beyrut
[4] https://zviazda.by/be/tags/livan
[5] https://zviazda.by/be/tags/vybuh
[6] https://zviazda.by/be/tags/tragedyya