Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Лівана Мішэлю Наіму Ауну ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку выбуху [1] ў Бейруце. Аб гэтым паведамілі [2] ў прэс-службе беларускага лідара.
«З вялікім болем у Беларусі ўспрынялі сумнае паведамленне аб шматлікіх ахвярах трагічнага здарэння ў порце Бейрута», — гаворыцца ў спачуванні.
Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні і словы падтрымкі лідару Лівана, родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.
Прэв’ю: Reuters
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200805/1596605867-vybuh-u-beyruce-dzyasyatki-zaginulyh-tysyachy-paranenyh-galounae
[2] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/soboleznovanie-prezidentu-livana-mishelju-naimu-aunu-24184/
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/spachuvanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/beyrut