Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі развіццё двухбаковых адносін, падрыхтоўку правядзення восенню бягучага года ў Гродне ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, паведамілі [3] ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі. Адзначана неабходнасць прыкласці максімум намаганняў для таго, каб гэтае мерапрыемства дало важкія практычныя вынікі, паслужыла актывізацыі супрацоўніцтва.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Зяленскі таксама абмеркавалі эпідэміялагічную сітуацыю ў краінах, меры па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса, абмяняліся назапашаным у гэтым плане вопытам.
Размова таксама ішла аб узмацненні пагранічнага кантролю на беларуска-ўкраінскай мяжы і актывізацыі ўзаемадзеяння паміж пагранічнымі ведамствамі.
Уладзімір Зяленскі закрануў у размове пытанне аб затрыманых у Беларусі баевіках. Ён праінфармаваў, што яны ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на Данбасе, і ўкраінская пракуратура вядзе расследаванне па дадзеных фактах. Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу адзначыў, што праваахоўныя органы будуць супрацоўнічаць па гэтым пытанні ў рамках падпісаных з Расіяй і Украінай міжнародных пагадненняў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/telefonnyj-razgovor-s-prezidentom-ukrainy-vladimirom-zelenskim-24186/
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-zyalenski