Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала тэматычную кніжную выстаўку «Беларусь сёння», паведамілі [1] БЕЛТА ў НББ.
«У Нацыянальнай бібліятэцы сабрана шмат аб’ектыўнай інфармацыі аб Беларусі. На выстаўцы ёсць выданні, якія расказваюць аб станаўленні дзяржаўнасці, сучасным развіцці краіны, дасягненнях у сацыяльна-эканамічнай, навуковай i культурнай сферах, знешняй палітыцы і знешнеэканамічных сувязях, традыцыях беларускага народа і ўнікальных прыродных рэсурсах», — адзначылі арганізатары.
Экспазіцыя складаецца з двух раздзелаў. У першым, «Краіна Беларусь», размешчаны публікацыі аб гісторыі роднага краю, сацыяльна-палітычная і сацыяльная літаратура аб сучасным стане рэспублікі і шляхах яе далейшага развіцця. У другім раздзеле, «Сучасны партрэт культуры і мастацтва Беларусі», падрыхтавана літаратура аб культурна-гістарычнай спадчыне, помніках культавай архітэктуры, энцыклапедычныя даведнікі, фотаальбомы, буклеты.
Наведвальнікі таксама змогуць убачыць артыкулы перыядычных выданняў аб дасягненнях краіны ў розных галінах, прадукцыю беларускіх выдавецтваў, якая выйшла ў свет за апошнія тры гады.
Выстаўка «Беларусь сёння» будзе адкрыта па 8 жніўня.
Прэв’ю: limberi.by
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/natsyjanalnaja-biblijateka-padryhtavala-knizhnuju-vystauku-ab-razvitstsi-suchasnaj-belarusi-90276-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vystauka
[3] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalnaya-bibliyateka-belarusi
[4] https://zviazda.by/be/tags/kniga
[5] https://zviazda.by/be/tags/knizhnaya-vystauka