Маладзёжнай лабараторыяй сацыялагічных даследаванняў РСГА “БКМО” па заказе нацыянальнага прадстаўніцтва Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі “Мір” у Рэспубліцы Беларусь быў праведзены нацыянальны exit poll (апытанне на выхадзе з выбарчых участкаў) на выбарах Прэзідэнта, якія адбыліся сёння, паведамляе БЕЛТА [2].
Апытанне праводзілася на 320 участках па ўсёй краіне. Інтэрв’юеры прапанавалі выбарцам прайсці ананімнае апытанне. Задавалася пытанне аб тым, за каго рэспандэнт аддаў свой голас. Адказалі на пытанне 67.6%, адмовіліся 32.4%. Усяго было апытана 12.340 чалавек. Выбарка – шматступеневая, камбінавая.
Па выніках exit poll кандыдаты паказалі наступныя вынікі: Аляксандр Лукашэнка –79.7%, Святлана Ціханоўская 6.8%, Ганна Канапацкая 2.3%, Андрэй Дзмітрыеў 1.1%, Сяргей Чэрачань 0.9%. Супраць усіх прагаласавалі 9.2% выбарцаў, па дадзеных exit poll.
Даследаванне праводзілася 9 жніўня метадам тэлефоннага апытання. Рэспубліканская выбарка склала 2817 рэспандэнтаў, статыстычная пагрэшнасць не перавышае 2.5-4%.
Электаральныя абранні грамадзян размеркаваліся наступным чынам: Аляксандр Лукашэнка – 78.9%, Святлана Ціханоўская – 7.1%, Ганна Канапацкая – 2.1%, Сяргей Чэрачань – 0.8%, Андрэй Дзмітрыеў – 0.9%. Супраць усіх – 10.2%.
Аналіз вынікаў праведзенага аналітычным цэнтрам Ecoom па заказе ЗАТ “Другі нацыянальны канал” сацыялагічнага апытання аб электаральных настроях і перавагах грамадзян сведчыць аб высокім інтарэсе насельніцтва да выбарчай кампаніі.
Кіраўнік Цэнтра сацыяльна-гуманітарных даследаванняў БДЭУ Ірына Лашук агучыла ў эфіры тэлеканала СТБ вынікі exit poll па Мінску і Мінскай вобласці.
Ірына Лашук праінфармавала, што па дадзеных exit poll цэнтра за дзеючага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 71.4% выбарцаў, за Святлану Ціханоўскую – 10.1%, за Ганну Канапацкую – 2.4%. У Андрэя Дзмітрыева 1.6%, у Сяргея Чэрачня – 1.4%. Супраць усіх прагаласавалі 13.1% рэспандэнтаў.
Exit poll праводзіўся каля 160 выбарчых участкаў, апытана 24.810 рэспандэнтаў. У даследаванні блі задзейнічаны 320 інтэрв’юераў. “У нас строг выконваўся крок адбору. У гарадскіх населеных пунктах апытваўся кожны дзясяты з тых, хто выйшаў з выбарчага ўчастка, на вёсцы – кожны пяты”, – расказала Ірына Лашук.
Яна звярнула ўвагу, што каля траціны рэспандэнтаў адмовіліся адказваць, за якога кандыдата яны прагаласавалі. “Наша служба будзе сур’ёзна аналізаваць прычыны гэтага”, – дадала Ірына Лашук.
Даследаванне праводзілася па заказе канала СТБ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://www.belta.by/society/view/obnarodovany-rezultaty-natsionalnogo-exit-poll-na-vyborah-prezidenta-402203-2020/
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020