У Беларусі закрыліся выбарчыя ўчасткі. Камісіі пачалі падлік галасоў, паведамляе БЕЛТА [1].
Усяго на выбарах арганізавана 5767 участкаў для галасавання, у тым ліку 44 па-за межамі Беларусі. На тых, якія былі адчынены ў воінскіх часцях (13), санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых установах аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах (231), участковыя камісіі маглі аб’явіць галасаванне скончаным і раней за 20.00, калі выбар зрабілі ўсе выбарцы, уключаныя ў спіс.
Кандыдатамі ў Прэзідэнты зарэгістраваны пяць чалавек: Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская, Сяргей Чэрачань. Кіраўнік дзяржавы лічыцца абраным, калі за яго прагаласавала больш за палову выбарцаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/v-belarusi-zakrylis-izbiratelnye-uchastki-nachalsja-podschet-golosov-402205-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020