Эксперты ў эфіры тэлеканала СТБ [1] расказалі пра тое, чаму некалькі выбарчых участкаў у Мінску не змаглі закрыцца своечасова.
Палітолаг Аляксандр Шпакоўскі назваў гэта “сведчаннем адной з тэхналогій, якія прасоўваюцца альтэрнатыўнымі кандыдатамі”. Яны арыентавалі сваіх прыхільнікаў прыйсці да завяршэння часу працы выбарчых участкаў. “ЦВК папярэджваў, што ў выпадку масавага наплыву бліжэй да закрыцця будзе праблематычна забяспечыць волевыяўленне людзей. Паколькі гаворка ідзе далёка не аб усіх участках, а аб асобных, то, значыць, былі раней намечаны кропкі. Туды праведзена мабілізацыя прыхільнікаў, створаны штучныя чэргі. Далей гэта будзе выкарыстоўвацца як інфармацыйная нагода”, – сказаў ён.
Спасылкі
[1] http://www.ctv.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020