ЦВК агучыў папярэднія дадзеныя галасавання на закрытых участках, паведаміла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1” [1].
На гэты час атрыманы звесткі пяці з сямі рэгіёнаў. “Гэта звязана з тым, што практычна да 20.00 нашы брыгады займаліся забеспячэннем галасавання кавідных хворых, якія знаходзяцца дома”, – патлумачыла старшыня ЦВК, Пакуль што не далі справаздачу Мінская і Брэсцкая вобласці.
“Лідзіруе Аляксандр Лукашэнка, па выніках галасавання на закрытых участках пяці рэгіёнаў яму аддалі перавагу 82% выбарцаў, – праінфармавала Лідзія Ярмошына. – Наколькі я памятаю, у Святланы Ціханоўскай, якая на дургім месцы, дзесьці каля 5%, па закрытых бальнічных участках”.
Два чалавекі ў войску адмовіліся галасаваць, некалькі бюлетэняў несапраўдныя – або не паставілі адзнаку, або паставілі ў двух месцах.
Каментуючыя дадзеныя exit poll [2], старшыня Цэнтрвыбаркама канстатавала, што яны вельмі падобныя на дадзеныя галасавання на грамадзянскіх закрытых участках, дзе прадстаўлены ўсе слаі насельніцтва.
У эфіры тэлеканала “Беларусь 1” таксама агучылі дадзеныя закрытых участкаў у сістэме аховы здароўя: Андрэй Дзмітрыеў – 1.34%, Ганна Канапацкая – 2.38%, Аляксандр Лукашэнка – 82.08%, Святлана Ціханоўская – 6.98%, Сяргей Чэрачань - 1.44%. У воінскіх часцях за Андрэя Дзмітрыева – 0.2%, Ганну Канапацкую – 0.56%, Аляксандра Лукашэнку – 93.71%, Святлану Ціханоўскую – 3.81%, Сяргея Чэрачня – 0.35%.
Спасылкі
[1] http://www.tvr.by
[2] http://zviazda.by/be/news/20200809/1596993480-abnarodavany-rezultaty-nacyyanalnaga-exit-poll-na-vybarah-prezidenta
[3] https://zviazda.by/be/tags/cvk
[4] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020