Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1” [1] агучыла папярэднія вынікі падліку галасоў у некаторых раёнах.
“Далі справаздачу некалькі гарадоў і раёнаў. У Мінску быў палічаны Ленінскі раён, але гэта без замежных участкаў, яны прыпісаны да гэтага раёна і павінны даць справаздачу 10 жніўня да 15 гадзін. У Ленінскім раёне прынялі ўдзел больш за 64% выбарцаў. За Лукашэнку прагаласавалі амаль 67%, за Ціханоўскую – амаль 15%, на трэцім месцы – супраць усіх (8.5%)”, – сказала Лідзія Ярмошына.
Што датычыцца Брэсцкай вобласці, то па чатырох раёнах кіраўнік ЦВК назвала яўку ў 95.7%. Гэта Драгічынскі, Жабінкаўскі, Камянецкі, Маларыцкі раёны, дзе прагаласавалі 85.837 выбарцаў. Па яе дадзеных, Лукашэнка набірае амаль 79.69%, Ціханоўская – 3.8%, супраць усіх – 1.28%.
У Гомельскай вобласці дадзеныя прадаставілі Веткаўскі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Хойніцкі раёны. “Гаворка ідзе аб 52 тысячах чалавек. На першым месцы Лукашэнка (90%), на другім – Ціханоўская – 3.2%, на трэцім – супраць усіх (2.55%), – агучыла Лідзія Ярмошына. – Гэта вобласць, у якой самыя дакладныя спісы выбарцаў”.
Восем раёнаў падлічылі галасы ў Гродзенскай вобласці – Бераставіцкі, Воранаўскі, Дзяталўскі, Зэльвенскі, Іўеўскі, Карэліцкі, Мастоўскі, Свіслацкі. Там прагаласавалі амаль 124 тысячы выбарцаў. На першым месцы Лукашэнка з 92.7%, на другім Ціханоўская з 3.89%, на трэцім месцы – “супраць усіх” з 1.45%.
У Магілёўскай вобласці далі справаздачу чатыры раёны – Краснапольскі, Мсціслаўскі, Хоцімскі, Чэрыкаўскі, дзе прагаласавалі 40 тысяч чалавек. На першым месцы Лукашэнка – 93.8%, на другім месцы – “супраць усіх”, 3.3%.
Падлік галасоў працягваецца.
Спасылкі
[1] http://www.tvr.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/cvk
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020