Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін першым накіраваў пасланне ў адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з віншаваннямі з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах, паведамляе БЕЛТА [1].
“Ад імя ўраду Кітая і кітайскага народу, а таксама ад сябе асабіста выказваю цёплыя віншаванні і найлепшыя пажаданні. Упэўнены, што пад Вашым кіраўніцтвам Беларусь абавязкова дасягне новых бліскучых поспехаў у справе дзяржаўнага будаўніцтва”, – гаворыцца ў віншаванні.
Сі Цзіньпін адзначыў, што ў апошнія гады беларуска-кітайскія стасункі ўсебаковага стратэгічнага партнёрства функцыянуюць на высокім узроўні. “Кітай і Беларусь з’яўляюцца “жалезнымі братамі” і ўсепагоднымі партнёрамі. Я надаю вялікае значэнне развіццю беларуска-кітайскіх стасункаў і цаню добрыя працоўныя адносіны і асабістае сяброўства з Вамі”, – падкрэсліў кітайскі лідар.
Ён выказаў гатоўнасць разам з кіраўніком беларускай дзяржавы прыкладаць намаганні для сумеснага прасоўвання кітайска-беларускіх стасункаў усебаковага стратэгічнага партнёрства, адкрыцця новых перспектыў узаемавыгаднага супрацоўнітцва у розных абласцях на карысць дзвюх краін і народаў.
Сі Цзіньпін пажадаў Аляксандру Лукашэнку моцнага здароўя і поспехаў у працы, сяброўскай Беларусі – працвітання і магутнасці, а яе народу – шчасця і дабрабыту.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/si-tszinpin-pozdravil-lukashenko-s-pobedoj-na-vyborah-402262-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[4] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020