Канферэнц-залы мінскага Дома кнігі «Светач» ледзь хапіла для ўсіх, хто хацеў прысутнічаць на прэзентацыі цікавага праекта, арганізаванага Прэзідэнцкай бібліятэкай, Міністэрствам інфармацыі, Міністэрствам адукацыі, газетай «СБ. Беларусь Сегодня» і аналітычным агенцтвам Есооm. Прысутныя размясціліся таксама і ў блізкай зале
са стэндамі, дзе былі выстаўленыя кнігі, пра якія расказвалі выступоўцы.
Такая выстаўка кніг ладзілася тут з нагоды знаёмства з праектам «Гордасць ЗА Беларусь», мэтай якога было на прыкладах з розных сфер жыцця яскрава паказаць перамены ў жыцці Беларусі за гады яе незалежнасці. Сумесны праект пераканаўча адлюстраваў дасягненні ва ўсіх галінах, пазнаёміў з этапамі развіцця дзяржавы. Большасць выданняў і ўзораў плакатнай прадукцыі дэманстравалі высокі ўзровень айчыннай друкарскай базы.
Асобую цікавасць выклікалі выданні, падораныя ў свой час Прэзідэнту Рэспублікі Беларусі вядомымі пісьменнікамі, публіцыстамі. З выданнямі, якія апавядаюць пра абаронцаў Айчыны, пазнаёмілі самі вайскоўцы. Вучоныя і спецыялісты расказалі пра кніжныя навінкі адпаведных галін.
Яўген Пясецкі, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/litaratura