Авіякампанія «Белавія» падоўжыла прыпыненне рэйсаў ва ўсе пункты Расіі да 21 жніўня, паведамляюць [1] на сайце кампаніі.
Рэйсы ў Варонеж, Казань, Ніжні Ноўгарад прыпыненыя па 24 кастрычніка. Падоўжанае і прыпыненне рэйсаў у Ларнаку (Кіпр) — да 31 жніўня.
Вярнуць грошы ці змяніць даты вылету на адмененыя рэйсы можна да 30 сакавіка 2021 года. Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтвы авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па гэтым пытанні можна будзе ў любы час да гэтай даты.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://belavia.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaviya
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya