У Гродне выратавалі мужчыну, які ледзь не патануў пры спробе пераплыць возера. Пра гэта БЕЛТА [1] паведамілі ў Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на вадзе.
Інцыдэнт адбыўся 8 жніўня на Юілейным возеры ў Гродне. 54-гадовы мужчына пасля спажывання спіртнога вырашыў пераплыць вадаём. На адлегласці каля 150 метраў ад берага ён знясілеў. Яму дапамаглі ратаўнікі.
“Пры падобных абставінах 8 жніўня ў Ашмянах быў выратаваны мясцовы жыхар. Ён таксама вырашыў пакупацца ў нецвярозым выглядзе і не разлічыў свае сілы”, – адзначылі ў ТРВАД.
З пачатку года ў Гродзенскай вобласці выратавалі 24 чалавек. На вадзе загінулі 30 чалавек.
Ратаўнікі на вадзе працягваюць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-grodno-muzhchina-popytalsja-pereplyt-ozero-i-edva-ne-utonul-402440-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne