Кітай праводзіць глабальную кампанію.
Кітайскае дзяржаўнае касмічнае ўпраўленне (CNSA) праводзіць глабальную кампанію па прысваенні імені першаму ў краіне марсаходу, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Паводле звестак Цэнтра месяцовых даследаванняў і касмічных праграм пры CNSA, кампанія будзе ажыццяўляцца ў чатыры этапы, якія ўключаюць у сябе прад’яўленне імёнаў, выбар членамі журы дзесяці лепшых прапанаваных імёнаў, выбар трох лепшых імёнаў па выніках грамадскага галасавання і канчатковы выбар.
Па 12 жніўня ўдзельнікі змогуць адправіць свае прапановы па праз афіцыйны канал збору ў мабільным дадатку Baidu, або даставіць іх у канцылярыю кампаніі па найменні марсахода ў папяровай форме. CNSA заявіла, што гэтая кампанія, як чакаецца, будзе спрыяць папулярызацыі касмічных ведаў і прыцягненню ўвагі грамадскасці да касмічнай галіны.
Кітай 23 ліпеня запусціў марсіянскі зонд, які ў рамках сваёй місіі зробіць арбітальныя палёты, пасадку на паверхню Марса і перасоўванне па ёй. Гэты запуск стаў першым крокам Кітая па даследаванні планет Сонечнай сістэмы.
Апарат, як чакаецца, дасягне Марса ў лютым 2021 года. Пасля таго, як ён выйдзе на арбіту Чырвонай планеты, ён патраціць два-тры месяцы для даследавання патэнцыйных месцаў для пасадкі з дапамогай камеры высокага дазволу, каб падрыхтавацца да пасадкі ў маі.
Пасля пасадкі ровер будзе выпушчаны для правядзення навуковых даследаванняў з чаканым тэрмінам службы не менш за 90 марсіянскіх дзён (каля трох месяцаў на Зямлі), а арбітальны апарат з праектным тэрмінам службы адзін марсіянскі год (каля 687 дзён на Зямлі) будзе рэтрансляваць паведамленні для ровера падчас выканання ўласнага зандзіравання з навуковымі мэтамі.
Фота: rambler.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya