Полчышчы шкоднікаў захапілі больш за 10 тысяч гектараў.
Саранча атакавалв сяльгасугоддзі плошчай звыш 10,3 тысячы гектараў у правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай). Аб гэтым паведамілі мясцовыя ўлады, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Пацярпелі ад нашэсця дзевяць адміністрацыйных адзінак павятовага ўзроўню ў чатырох акругах і гарадах правінцыі, уключаючы горад Пуэр і Сішуанбаньна-Дайскую аўтаномную акругу, заявілі ў правінцыйнай канцылярыі. Павелічэнне плошчы было выклікана другой хваляй міграцыі гэтых насякомых, якая, у сваю чаргу, была абумоўлена прыдатнай тэмпературай паветра.
Мясцовыя ўлады выкарыстоўвалі хімічныя і біялагічныя сродкі, уключаючы распыленне пестыцыдаў з дронаў. Для правядзення гэтай работы былі мабілізаваны звыш 80 тысяч чалавек.
Па словах экспертаў, інтэнсіўнасць міграцыі саранчы на тэрыторыі Кітая паступова слабее, аднак колькасць яе папуляцыі ўсё яшчэ вялікая, і арэал распаўсюджвання шкоднікаў застаецца шырокім.
Фота: agroxxi.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya