У акцёра Міхаіла Яфрэмава пацвердзіўся інсульт, ён знаходзіцца ў стане сярэдняй цяжкасці, паведаміў ягоны адвакат Эльман Пашаеў, інфармуе ria.ru [1]
«Мне паведамілі, што ўсё ж такі быў інсульт», — сказаў Пашаеў журналістам.
«Стан Міхаіла — сярэдняй цяжкасці. Ён знаходзіцца тут (у Боткінскай бальніцы — рэд.)», — дадаў адвакат.
Сёння суд перанёс пасяджэнне на 18 жніўня з-за шпіталізацыі Яфрэмава, якога напярэдадні на хуткай павезлі [2] ў рэанімацыю Боткінскай бальніцы. Урачы западозрылі ў артыста перадынфаркты або предынсультны стан.
Увечары 8 чэрвеня акцёр Міхаіл Яфрэмаў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, здзейсніў [3] аварыю ў цэнтры Масквы. Яго машына выехала на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў фургон. Кіроўца фургона Сяргей Захараў пазней памёр. Сам Яфрэмаў не пацярпеў. Акцёра адправілі пад хатні арышт да 9 жніўня.
Прэв'ю: lenta.ru
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20200812/1575691282.html
[2] http://zviazda.by/be/news/20200811/1597152900-akcyora-mihaila-yafremava-shpitalizavali-z-budynka-suda
[3] http://zviazda.by/be/news/20200609/1591680521-rasiyski-akcyor-mihail-yafremau-zdzeysniu-u-necvyarozym-stane-dtz-sa
[4] https://zviazda.by/be/tags/mihail-yafremau