Працуюць у Паднябеснай.
Улады Кітая выдалі цыркуляр, накіраваны на падтрымку невялікіх гандлёвых кропак у рамках намаганняў па павелічэнні занятасці, пашырэння спажывання і павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У цыркуляры, выпушчаным сумесна Міністэрствам камерцыі КНР і шасцю іншымі ўрадавымі ведамствамі, падрабязна выкладаюцца меры па стварэнні 1000 кластараў невялікіх гандлёвых кропак па ўсёй краіне да 2025 года. Адзначаецца, што трэба прыняць меры па садзейнічанні трансфармацыі і мадэрнізацыі невялікіх кластараў такіх кропак. Яны змогуць падоўжыць працоўны час і аблічбаваць маркетынгавую дзейнасць, каб прапанаваць жыхарам мноства паслуг.
Платформам электроннай камерцыі, лагістычным кампаніям і гандлёвым прадпрыемствам рэкамендуецца супрацоўнічаць з такімі невялікімі крамамі, каб скараціць іх выдаткі. У дакуменце таксама падкрэсліваецца неабходнасць цалкам ажыццяўляць прэферэнцыйныя меры ў дачыненні да невялікіх гандлёвых кропак, такія як зніжэнне падаткаў і грашовых збораў.
Да канца 2019 года ў Кітаі налічвалася больш за 80 мільёнаў невялікіх крамаў, што дазволіла забяспечыць працоўныя месцы для каля 200 млн. чалавек.
Фота: magazeta.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya