Суд Кобрынскага раёна разгледзеў крымінальную справу па ДТЗ, у якім пацярпела пажылая жанчына, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе Брэсцкага абласнога суда.
Аварыя здарылася ў райцэнтры 14 лютага. Пры пад’ездзе да нерэгуляванага пераходу кіроўца не абраў хуткасць, якая дазволіла б яму саступіць дарогу пешаходам. З-за гэтага ён збіў пенсіянерку, якая сядзела на разметцы пераходу. Незадоўга да гэтага яна атрымала траўму і не магла сысці.
Суд прызнаў мужчыну вінаватым па ч.2 арт.317 (парушэнне ПДР, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). Яму прызначана пакаранне ў выглядзе трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама ён на пяць гадоў пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартам.
Акрамя таго, з кіроўцы пастаноўлена спагнаць на карысць пацярпелай матэрыяльнае пакрыццё шкоды ў памеры Br17,5 тыс.
Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
Прэв’ю: loyer.com.ua
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/voditel-naehal-na-sidjaschuju-na-perehode-zhenschinu-on-poluchil-3-goda-ogranichenija-svobody-402611-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz