УУС Гродзенскага аблвыканкама праводзіць праверку па факце траўміравання 5-гадовай дзяўчынкі, высвятляюцца абставіны здарэння, гаворыцца [1] на сайце ведамства.
«У інтэрнэце актыўна абмяркоўваецца ўчорашняя [11 жніўня] сітуацыя ў Гродне, звязаная з гэтым інцыдэнтам. На дадзены момант УУС Гродзенскага аблвыканкама праводзіць праверку і старанна высвятляе ўсе абставіны здарэння. Будуць прыняты меры, каб абараніць правы дзіцяці. Шчыра суперажываем сям’і пацярпелай дзяўчынкі і жадаем хутчэйшага выздараўлення», — адзначылі ва УУС.
Праваахоўнікі таксама папрасілі кіроўцаў загадзя ўлічваць дарожную сітуацыю і падзеі ў горадзе.
«Паважаныя бацькі, улічваючы абстаноўку, якая склалася ў краіне, просім пазбягаць наведвання з дзецьмі месцаў з вялікай колькасцю людзей. Плануючы перамяшчэнні па горадзе, загадзя ўлічвайце дарожную сітуацыю. Тым больш не бярыце дзяцей на розныя несанкцыянаваныя мерапрыемствы. Не падвяргайце небяспецы самае дарагое, што ў нас ёсць. Міру і разумення ўсім нам», — дадалі ў ведамстве.
Прэв’ю: gtrkkursk.ru
Спасылкі
[1] https://grodno.mvd.gov.by/ru/news/1918
[2] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/byaspeka
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[5] https://zviazda.by/be/tags/trauma
[6] https://zviazda.by/be/tags/nesankcyyanavanaya-akcyya