Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (135-ы нумар сусветнага рэйтынгу) не змагла прабіцца ў чвэрцьфінал турніру ў амерыканскім Лексінгтане з прызавым фондам $202 тыс., паведамляе [1] БЕЛТА.
12 жніўня ў 1/8 фіналу беларуска ўступіла ў трохсэтавым паядынку туніскай тэнісістцы Унс Джабір (39) — 6:3, 2:6, 4:6. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 50 мінут. У 1/16 фіналу Вольга Гаварцова перамагла ў двух сэтах амерыканку Бетані Матэк-Сандс (358) — 7:6 (7:4), 6:1. У асноўную сетку гэтых спаборніцтваў беларуская тэнісістка прабілася, прайшоўшы два раўнды кваліфікацыі.
Раней экс-першая ракетка планеты беларуска Вікторыя Азаранка (58) завяршыла выступленне, прайграўшы ў 1/16 фіналу амерыканскай тэнісістцы Вінус Уільямс (67) — 3:6, 2:6.
Турнір у Лексінгтане завершыцца 16 жніўня.
Прэв’ю: sport.ru
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/sport/view/gavartsova-zavjarshyla-vystuplenne-na-tenisnym-turniry-u-leksingtane-90582-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/tenis
[3] https://zviazda.by/be/tags/volga-gavarcova