У Кіраваградскай вобласці Украіны сутыкнуліся два аўтобусы, у выніку загінулі два чалавекі, яшчэ 10 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, піша [1] РБК-Украіна са спасылкай на Дзяржаўную службу па надзвычайных сітуацыях краіны.
Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на аўтадарозе М-05 Кіеў-Адэса паблізу вёскі Вялікія Траяны Благавешчанскага раёна пры ўдзеле аўтобусаў «Кіеў — Адэса» і «Кошыцэ (Славакія) — Адэса».
Усіх пацярпелых шпіталізавалі.
Прэв’ю: rg.ru
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ua/rus/news/trasse-kiev-odessa-stolknulis-dva-avtobusa-1597296573.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/avaryya
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/ukraina