У сталіцы з пачатку года патанулі 20 чалавек і выратаваны 50, уключаючы семярых непаўналетніх. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведаміў [1] старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ТРВАД Дзмітрый Стаселька.
У той жа перыяд, па дадзеных ТРВАД, у Беларусі ад ўтаплення загінулі звыш 250 чалавек (больш за 80 — пры купанні). З іх больш за 100 знаходзіліся ў стане ап’янення.
У той жа час колькасць выратаваных перавысіла 200 чалавек, прыкладна чвэрць з гэтага ліку — непаўналетнія.
За парушэнне правілаў аховы жыцця людзей на водах папярэджана звыш 7,8 тыс. дарослых і больш за 2 тыс. непаўналетніх.
Прэв’ю: infpol.ru
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-minske-s-nachala-goda-utonuli-20-chelovek-spaseny-50/
[2] https://zviazda.by/be/tags/patanuc
[3] https://zviazda.by/be/tags/vada
[4] https://zviazda.by/be/tags/ratavanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/trvad