Кітайскія даследчыкі ў ходзе глыбакаводнай навуковай экспедыцыі ў Паўднёва-Кітайскім моры заўважылі 11 відаў кітоў, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
21-дзённая экспедыцыя, за час якой навукоўцы пераадолелі адлегласць больш за 3000 кіламетраў, завяршылася ў горадзе Санья, што ў астраўной правінцыі Хайнань на поўдні Кітая. Мэтай стала вывучэнне разнастайнасці, колькасці і структуры размеркавання папуляцыі кітоў у раёне архіпелагаў Сіша і Чжунша ў Паўднёва-Кітайскім моры. Летась Кітай ужо накіроўваў падобную экспедыцыю ў гэты раён.
У гэтым годзе даследчыкі заўважылі асобін чатырох раней не сустраканых відаў марскіх млекакормячых: карлікавай касаткі, малой касаткі, доўгарылага прадэльфіна і шырокамордага дэльфіна.
Па словах навукоўцаў, у дакументах маюцца запісы аб больш чым трыццаці відах кітоў, якія сустракаліся ў акваторыі Паўднёва-Кітайскага мора, што сведчыць аб значнай разнастайнасці відаў марскіх млекакормячых у межах краіны.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya