Чэнь Жань з правінцыі Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай) пасля заканчэння ўніверсітэта захапілася незвычайнай справай — сіненнем — і адправілася ў адну з горных вёсак павета Даньчжай правінцыі Гуйчжоў, каб навучыцца гэтаму старадаўняму рамяству ў мясцовых майстроў, перадае перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У 2017 годзе Чэнь Жань адкрыла ўласную майстэрню на радзіме мужа — у павеце Ісянь правінцыі Аньхой (Усходні Кітай). Сіненне — гэта старажытная тэхналогія набівання і афарбоўвання тканіны. Фарбавальны раствор вырабляецца з ферментаванай расліннай сыравіны, матэрыял праходзіць стадыі завязвання, вымочвання, акіслення і сушкі, пасля чаго афарбоўваецца ў сіні колер непаўторнага адцення.
У 2018 годзе Чэнь Жань па просьбе кліентаў пачала рабіць рэчы на заказ, пачаўшы з адзення і паступова дадаўшы ў асартымент парцьеры і пасцельныя прыналежнасці. Па сканчэнні трох гадоў Чэнь Жань загарэлася жаданнем арганізаваць у сваёй майстэрні практычныя ўрокі сінення для турыстаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya