Больш за 250 старажытных наскальных малюнкаў было выяўлена на тэрыторыі хашуна Алашань-Цзоцы ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія. Пра гэта паведамілі ў мясцовым упраўленні па справах культуры і турызму, перадае перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Па меркаванні экспертаў, гэтыя выразаныя і адшліфаваныя падрабязныя наскальныя малюнкі выдатна захаваліся. У параўнанні з раней выяўленымі аналагамі, новая знаходка адрозніваецца больш багатым сюжэтам.
На гэтых малюнках адлюстраваны не толькі такія жывёлы, як блакітны і горны бараны, але і сцэны з паўсядзённага жыцця, у тым ліку язда на коні, стральба з лука, паляванне. Некаторыя працы даволі цікавыя. Напрыклад, на адным з малюнкаў намаляваны волат у шапцы, які трымае ў руках здабычу — вялізнага ваўка з адкрытым ротам. Навукоўцам яшчэ трэба будзе вызначыць узрост гэтых фрэсак.
На працягу многіх стагоддзяў на тэрыторыі раёна Алашань жылі гуны, сяньбі, цюркі і многія іншыя старажытныя народы. Дадзенае адкрыццё мае вялікае значэнне для вывучэння культуры гэтых качавых народаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya