У абанентаў Мінска 17-21, 24-28 і 31 жніўня з 01:00 да 06:00 прадугледжваюцца перапынкі да 30 хвілін у прадастаўленні паслуг шырокапалоснага доступу. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведамілі [1] ў Мінскай гарадской тэлефоннай сетцы.
Як удакладнілі ў філіяле «Белтэлекама», пры перапынках тэлефоннай сувязі ў абанентаў патэлефанаваць у экстраныя службы можна з дапамогай мабільнай сувязі.
Нацыянальны аператар просіць прабачэння за прычыненыя нязручнасці і прапануе звярнуцца па даведку па нумары 123.
Прэв’ю: rabotaylegko.ru
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/beltelekom-s-24-po-31-avgusta-nochyu-internet-v-minske-budet-rabotat-s-pereryvami/
[2] https://zviazda.by/be/tags/internet
[3] https://zviazda.by/be/tags/beltelekam