На поўдні Кітая знайшлі больш за сто помнікаў старажытнай культуры.
Больш за сто культурных рэліквій эпохі неаліту былі знойдзены нядаўна ў горадзе Гуанчжоў, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Гуандун на поўдні Кітая. Аб гэтым паведамілі ў гарадскім інстытуце культурных рэліквій і археалогіі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Адкрыццё было зроблена даследчыкамі інстытута падчас археалагічных раскопак, якія доўжыліся больш чым паўгода. У 65 магільнях і іншых збудаваннях былі знойдзены вырабы з керамікі, нефрыту і каменя.
Па словах навукоўцаў, плошча археалагічнага помніка, які называецца Матоўчжуан, складае каля 2200 кв. метраў. Людзі пачалі сяліцца ў гэтым раёне, па меншай меры 4000 гадоў таму.
За апошнія гады археолагі зрабілі на тэрыторыі горада мноства падобных адкрыццяў. Гэта дазволіла паглыбіць вывучэнне вытворчасці і побыту людзей, якія жылі ў раёне дэльты ракі Чжуцзян 3000-4000 гадоў таму, і іх ўзаемадзеяння з сумежнымі раёнамі, мяркуюць навукоўцы.
Прэв’ю: wikimedia.org
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya