Да вяскоўцаў у правінцыі Шэньсі.
У вёску Мяапін з павета Ян, што ў правінцыі Шэньсі, завітала кітайская дзікая кірпатая малпа, якая з’яўляецца адным з ахоўных дзяржавай жывёл першага ўзроўню, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Днём малпа шукала ежу ў дамах месцічаў, а вечарам вярнулася ў лес. Павет Ян знаходзіцца на паўднёвым схіле гор Цыньлін. Гэта месца рассялення чатырох каштоўных жывёл: вялікай панды, чырвонаногага ібіса, кітайскай курносай малпы і такіна. Вялікія панды і малпы часта «заходзяць у госці» да мясцовых жыхароў. Людзі і жывёлы тут жывуць у згодзе.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya