Эшалон з чатырма беларускімі танкамі прыбыў па чыгунцы ў падмаскоўнае Алабіна. Тут пройдзе конкурс «Танкавы біятлон» падчас «Армейскіх міжнародных гульняў — 2020», паведамілі БЕЛТА [1] у Міністэрстве абароны.
Беларуская зборная трэці год запар будзе выступаць на мадэрнізаваных Т-72Б3.
Конкурс пройдзе з 23 жніўня па 5 верасня ўжо дзявяты раз. Свой удзел у «Танкавым біятлоне» пацвердзілі ваенныя ведамствы 16 дзяржаў.
У 2018 годзе беларускія танкісты заваявалі бронзу «Танкавага біятлона», у 2019 — срэбра.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/eshelon-belorusskih-tankov-pribyl-v-podmoskovnoe-alabino-na-tankovyj-biatlon-402911-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/tankavy-biyatlon
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruskiya-vaennyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/tankisty