Узнімалася сонца ў яго далячынь,
І ў сэрцах пакутных нараджаліся мары
Пра свабоду ад страху, пра душэўны спачын.
Птушкі — веснікі шчасця — праляталі над гаем,
У белых пёрах адбіткам — чырвань новага дня.
Кайданы разбівала Беларусь дарагая,
Рыхтавалася кінуць у глебу новых зярнят.
Тыя зерні ўзыдуць свежых парасткаў морам,
Закалосіцца жыта залатым дываном,
Каб зямля нашых продкаў больш не зведала гора
І былое ў нябыце змрочным згінула сном.
Таццяна КУРМАЗІЯ