З 22 па 29 жніўня.
Адкладзены з-за эпідэміі COVID-19 Х Пекінскі міжнародны кінафестываль, які першапачаткова быў запланаваны на красавік, пройдзе з 22 па 29 жніўня. Пра гэта паведаміў аргкамітэт кінафестывалю, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Гэтая заява была апублікавана на фоне паляпшэння эпідэміялагічнага становішча ў большасці раёнаў Кітая і паступовага аднаўлення работы кінатэатраў у раёнах з нізкім узроўнем эпідэмічнага рызыкі.
Як вядома, з 1 па 5 мая гэтага года ў рамках кінафестывалю на відэаплатформе адбыўся анлайн-паказ 32 фільмаў.
Фота: cgtn.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya