У суботу, 22 жнiўня, жыхароў Вiцебска i гасцей горада запрашаюць на першы маштабны школьны кiрмаш.
Вулiчны гандаль арганiзуюць у самым цэнтры горада: на вулiцы Ленiна — гэта ўжо традыцыйнае месца для такiх мерапрыемстваў. З дзевяцi ранiцы да трох гадзiн дня можна будзе набыць усё для школы ў адным месцы...
Наогул пашыраны продаж тавараў для школьнiкаў вядзецца з 1 жнiўня. Гандлююць больш за восемдзесят крам.
Мiж iншым, пакупкi да школы можна зрабiць i пазней. Згодна з распараджэннем старшынi гарвыканкама, да 1 кастрычнiка ў гандлёвай сетцы горада будзе арганiзаваны пашыраны продаж тавараў школьнага асартыменту. Запланаваныя правядзенне выставак-продажаў, акцый са знiжэннем цаны, праграмы крэдытавання i растэрмiноўкi аплаты.
Аляксандр ПУКШАНСКI
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-pukshanski
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/shkolny-kirmash