На падворку сям'і Базільчукоў з вёскі Галава Шаркаўшчынскага раёна, як і ва ўсіх іх аднавяскоўцаў, поўным ходам ідзе жнівеньская ўраджайная кампанія. Цяпер гаспадыня Алена з меншымі дочкамі Валянцінай і Кацярынай робяць вязанкі цыбулі, на чарзе — копка бульбы, закатка памідораў і варэння, нарыхтоўка і марынаванне грыбоў... Вядома, на сялянскім падворку работы заўсёды хапае, асабліва жнівеньскай парой, калі спеюць садавіна і агародніна. Валянціна — студэнтка, будучы тэхнік лясной гаспадаркі, вучыцца ў Полацкім лясным каледжы, Кацярына перайшла ў дзявяты клас базавай школы. У дзяўчынак працягваюцца канікулы, але яны — першыя памочніцы бацькам па гаспадарцы.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya