68-гадовы жыхар Нанкін (правінцыя Цзянсу, Усходні Кітай) Ван Бішэн яшчэ ў 1973 годзе уладкаваўся на мясцовую фабрыку па вытворчасці сусальнага золата, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Ён хутка авалодаў тэхналогіяй кавання, якая мае даўнюю гісторыю. Сусальнае золата шырока ўжываецца для дэкаратыўнага аздаблення будынкаў, упрыгажэння скульптур, рамесных вырабаў, карцін, харчовых і фармацэўтычных тавараў, адзення. Прадукцыя з нанкінскім сусальным золатам, тонкім, нібы крыло цыкады, якое адлівае беспрымесным бляскам, карыстаецца попытам як у Кітаі, так і за мяжой.
Хоць Ван Бішэн ўжо выйшаў на пенсію, ён зноў вярнуўся на фабрыку, каб перадаць свае веды і ўменні маладой змене.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya