У Паднябеснай пратэставалі спецыяльны беспілотнік.
Кожны тайфун прыносіць моцныя вятры, залевы і бедствы ў найбольш ўразлівыя раёны, ствараючы сур’ёзную пагрозу для жыцця і маёмасці мясцовых жыхароў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Важнай мерай прадухілення стыхійных бедстваў і змякчэння іх наступстваў стала назіранне за тэмпературай, вільготнасцю, ціскам, напрамкам, хуткасцю ветру і іншымі паказчыкамі, а таксама прадастаўленне даных для прагназавання траекторыі і месца абрушэння тайфуна.
У аэрапорце Хайнань-Бааа пратэставалі спецыяльны беспілотнік. Апарат падняўся на вышыню 10 кіламетраў і паспяхова скінуў 30 радыёзондаў. Пры дапамозе радара міліметровага дыяпазону было паспяхова праведзена сканаванне тайфуну «Сінлаку». Дадзеныя назіранняў была перададзены на наземную сістэму каманд у рэжыме рэальнага часу. БПЛА, метэаралагічны спадарожнік «Фэн’юнь», беспілотныя судны і іншыя сродкі выяўлення сфарміравалі трохмернае назіранне, якое забяспечыла важную аснову для вызначэння цэнтральнага становішча стыхійнага бедства.
Прэв’ю: svitnov.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya