У правінцыі Гуйчжоў пад гэтай культурай звыш 5 мільёнаў му.
Пасяўная плошча вострага перцу ў правінцыі Гуйчжоў, што на паўднёвым захадзе Кітая, дасягнула 5,45 мільёна му (каля 363 тысяч гектараў). Гэта першае месца ў Паднябеснай, паведаміла правінцыйная асацыяцыя вытворцаў гэтай культуры, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Чакаецца, што ў гэтым годзе аб’ём вытворчасці вострага перцу ў Гуйчжоў дасягне 7 мільёнаў тон або 23 млрд юаняў (каля 3,3 млрд. долараў) у грашовым выражэнні.
Зараз у правінцыі налічваецца 973 прадпрыемствы па вытворчасці прадукцыі з вострага перцу. Па гэтым паказчыку яна таксама займае першае месца ў краіне.
У апошнія гады індустрыя, звязаныя з гэтым відам сельскагаспадарчай культуры, стала важнай крыніцай даходаў жыхароў правінцыі Гуйчжоў.
Прэв’ю: inosmi.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya