На яго долю прыпадае 67,5 працэнта ўсіх новых заказаў.
Сёлета ў першым паўгоддзі суднабудаўнічая прамысловасць Кітая захавала сваю лідзіруючую пазіцыю ў свеце, дамінуючы ў трох ключавых аспектах. Пра гэта паведаміла Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Паводле афіцыйных дадзеных, у першай палове гэтага года Кітай завяршыў будаўніцтва суднаў агульным танажом каля 17,58 млн дэдвейт-тон. Гэта 37,2 працэнта сусветнага паказчыка.
Аб’ём новых заказаў на будаўніцтва суднаў у КНР склаў 12,47 млн дэдвейт-тон, павялічыўшыся на 3,4 працэнта ў гадавым вылічэнні. На долю Кітая прыйшлося 67,5 працэнта ўсіх новых заказаў у свеце.
Прэв’ю: uglc.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya