Робат вельмі падобны на чалавека.
Віртуальны вядучы, які прамаўляе на мангольскай мове і распрацаваны з ужываннем тэхналогій штучнага інтэлекту, працуе ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія (Паўночны Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Ён выглядае вельмі падобным на сапраўднага чалавека, аб’ядноўвае мноства тэхналогій, уключаючы сінтэз гаворкі на мангольскай мове і машынны пераклад, паведамілі ў Інстытуце камп’ютарных навук універсітэта Унутранай Манголіі.
Віртуальны вядучы быў уведзены ў дзеянне новай медыяплатформай мясцовай газеты «Нэймэнгу жыбаа» (штодзённае выданне Унутранай Манголіі). Паколькі Кітай абараняе этнічныя мовы, інфарматызацыя мангольскай мовы таксама хутка развіваецца ў апошнія гады.
Прэв’ю: klevo.net
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya