З лiпеня 2020 года Рэспублiканскiм цэнтрам дзяржаўнай экалагiчнай экспертызы i павышэння квалiфiкацыi Мiнпрыроды ўкаранёна экалагiчная кансультацыйная паслуга «Праектаванне, будаўнiцтва, эксплуатацыя».
Спецыялiсты цэнтра пракансультуюць, растлумачаць, выдадуць рэкамендацыi, а таксама правядуць ацэнку праблем i спосабаў iх вырашэння па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя i рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў у адносiнах да аб'ектаў будаўнiцтва цi iншай дзейнасцi.
Прапанаванае кансультацыйна-экспертнае суправаджэнне паспрыяе недапушчэнню магчымага негатыўнага ўплыву на навакольнае асяроддзе пры праектаваннi, узвядзеннi i эксплуатацыi аб'ектаў.
Дадатковую iнфармацыю па ажыццяўленнi кансультацыйнай паслугi можна знайсцi на афiцыйным сайце [3] цэнтра ў раздзеле «Кансультацыйныя паслугi».
Прэв’ю: 1zoom.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/ekalogiya
[3] https://oos.by/gosudarstvennaya-ekologicheskaya-ekspertiza/konsult/
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekalogiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/pryroda
[6] https://zviazda.by/be/tags/budaunictva-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/praektavanne