Ва Узброеных Сiлах пачаўся чарговы этап праверкi баявой i мабiлiзацыйнай гатоўнасцi. У баявую гатоўнасць прыведзены танкавы батальён 11-й асобнай механiзаванай брыгады. Гэта цягне за сабой прызыў мабiлiзацыйных рэсурсаў — батальён трэба ўсебакова ацанiць у плане магчымасцi выконваць задачы па прызначэннi. Таму мяркуецца прызваць з запасу больш за 140 ваеннабавязаных. Пра гэта заявiў начальнiк Генеральнага штаба Узброеных Сiл генерал-маёр Аляксандр Вальфовiч.
— Узброеныя Сiлы Беларусi, як i любая iншая армiя ў свеце, мусяць пастаянна ўдасканальваць баявую вывучку. Працэс прызыву з запасу iдзе планава. Сама праверка мае комплексны характар, склад войскаў будзе пастаянна нарошчвацца. Войскам трэба будзе выйсцi на палiгоны i адпрацаваць вучэбна-баявыя задачы. Генеральным штабам пастаянна адсочваецца i аналiзуецца палажэнне ў краiне i вакол яе, — падкрэслiў Аляксандр Вальфовiч. — У гэтай няпростай абстаноўцы армiя забяспечвае i будзе забяспечваць ваенную бяспеку дзяржавы, грамадства i кожнага асобнага грамадзянiна, якi хоча мiрна жыць i працаваць у Беларусi.
Валяр'ян ШКЛЕННIК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/armiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/uzbroenyya-sily